BE RU EN

У Менску на 7 красавіка абвешчаны «сухі закон»

  • 4.04.2014, 13:28

Менскія гарадскія ўлады прынялі рашэнне ў Сусветны дзень здароўя - 7 красавіка - не прадаваць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і піва.

"7 красавіка ў рознічнай сетцы Менска не будзе рэалізоўвацца алкагольная, слабаалкагольная прадукцыя і піва", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у пятніцу ў прэс-службе Менгарвыканкама.

"Згодна з рашэннем з 0.00 па 24.00 7 красавіка 2014 года на тэрыторыі Менска будзе абмежаваны продаж алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва. Выключэнне складуць аб'екты грамадскага харчавання - рэстараны, кафэ, бары, дзе спіртное прадаецца ў разліў", - адзначылі ў прэс-службе.

Дадзенае рашэнне прынята ў сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, удакладнілі там.

У Брэсце таксама прынятае аналагічнае рашэнне, але ў абласным цэнтры будзе падавацца алкаголь і піва ў гэты дзень - для арганізацыі вяселляў і памінак - толькі ў адной краме.

Апошнія навіны