BE RU EN

Януковіч фінансуе сепаратыстаў ва Украіне

  • 4.04.2014, 12:48

На падтрымку дыверсій і правакацый на паўднёвым усходзе краіны ідуць скрадзеныя былым прэзідэнтам грошы.

Першы віцэ-прэм'ер Віталь Ярэма заяўляе, што Віктар Януковіч фінансуе сепаратысцкія акцыі ва Украіне. Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі, піша LB.ua.

"Віктар Януковіч разам са сваімі прыхільнікамі вывез, па нашай інфармацыі, за тэрыторыю Украіны вельмі вялікую суму сродкаў, мы дакладна не можам сказаць, але там налічваюцца мільярды даляраў. І гэтыя сродкі сёння, па нашай інфармацыі, па інфармацыі выведвальнай службы, выкарыстоўваюцца цяпер для ўзняцця сепаратысцкіх настрояў сярод насельніцтва Украіны", - заявіў ён.

Віталь Ярэма паведаміў, што з канца лютага ва Украіне было праведзена каля 320 сепаратысцкіх акцый, у якіх узялі ўдзел каля 242 тысяч грамадзян.

Падчас апошняга інтэрв'ю збеглы прэзідэнт пацвердзіў, што папрасіў Пуціна ўвесці войскі ў краіну.

Фота: Reuters

Апошнія навіны