BE RU EN

Швейцарыя спыніла магчымасць абысці «ўкраінскія санкцыі»

  • 4.04.2014, 12:42

Швейцарыя ўвяла меры, якія павінны не дапусціць абыходу міжнародных санкцый, уведзеных у сувязі з падзеямі ва Украіне.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт урада краіны, піша ЕU plus.

Паводле паведамлення, з 2 красавіка ў Швейцарыі забароненыя новыя кантракты з фізічнымі асобамі і прадпрыемствамі, якія падпадаюць пад дзеянне еўрапейскіх санкцый, а таксама з кампаніямі, якія працуюць ад іх імя або якія знаходзяцца пад іх кантролем.

Акрамя таго, усе фінансавыя пасярэднікі Швейцарыі павінны праінфармаваць Міністэрства эканомікі краіны ў выпадку, калі яны ўжо працуюць з такімі фізічнымі асобамі або кампаніямі.

У паведамленні не паказваецца спіс асоб, якія падпадаюць пад дзеянне санкцый, разам з тым у спісе, размешчаным на сайце ўрада Швейцарыі, ёсць прозвішчы незаконнага прэм'ера Крыма Сяргея Аксёнава, спікера Вярхоўнай рады Крыма Уладзіміра Канстанцінава, намеснік старшыні Савета міністраў Крыма Рустама Тэміргаліева, экс-камандуючага ўкраінскім флотам Дзяніса Беразоўскага, самаабвешчанага мэра Севастопаля Аляксея Чалага, новапрызначанага кіраўніка Крымскай службы бяспекі Пятра Зімы, дарадцы спікера Вярхоўнай рады Крыма Пятра Жарабцова, віцэ-спікера крымскага парламента Сяргея Цэкава, а таксама шэрагу расейскіх грамадзян, у тым ліку спікера Савета Федэрацыі Валянціны Мацвіенка, дарадцы прэзідэнта Расеі Сяргея Глазьева, спікера Дзярждумы Расеі Сяргея Нарышкіна і іншых.

Апошнія навіны