BE RU EN

Кіроўца менскай маршруткі цэлы дзень ездзіў п'яным

  • 4.04.2014, 12:38

Кіроўца паспеў перавезці не адзін дзесятак пасажыраў, перш чым яго спынілі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.

Учора каля 15:30 увагу інспектараў прыцягнула перавышэнне хуткаснага рэжыму кіроўцам «Газэлі» на вуліцы Голубева. «Паводзіны шафёра здаліся супрацоўнікам ДАІ падазронымі, - распавяла Любоў Трапашко, старэйшы інспектар аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Маскоўскага раёна. - Ён быў залішне актыўны, эмацыйна ўзбуджаны, мабыць, нерваваўся. Пазней высветлілася, што ён быў п'яны».

Фото: ГАИ Московского района
Фото: ГАИ Московского района
Фото: ГАИ Московского района
Фото: ГАИ Московского района

У салоне машыны інспектары адчулі характэрны пах спіртнога. Кіроўцу даставілі на медыцынскі агляд, дзе аказалася: у выдыханым паветры выяўлена 0,32 праміле алкаголю. Улічваючы, што яно праводзілася каля 16:00, а мужчына быў на маршруце амаль увесь працоўны дзень, можна выказаць здагадку, што з раніцы ў яго арганізме алкаголь утрымліваўся ў большай канцэнтрацыі, піша onliner.by.

«Мужчына 1959 г.н. прызнаўся, што напярэдадні выезду на маршрут, каля 01:00, выпіў прыкладна адну бутэльку гарэлкі, - дапоўнілі інспектары. - Акрамя самога кіроўцы, будзе пакараны і яго працадаўца - адно з менскіх ААТ. Вядзецца праверка, якая высветліць, як мог нецвярозы чалавек абыйсці ранішні абавязковы медыцынскі агляд».

Апошнія навіны