BE RU EN

Віталь Ярэма: На мяжы з Украінай - да 15 тысяч расейскіх салдат

  • 4.04.2014, 12:33

На ўкраінскай мяжы з боку Расейскай Федэрацыі і Прыднястроўя знаходзіцца каля 10-15 тысяч вайскоўцаў.

Пра гэта ў ходзе брыфінгу заявіў першы віцэ-прэм'ер Украіны Віталь Ярэма, інфармуе РБК-Украина.

"Падчас самых крытычных сітуацый, у Крыме было сканцэнтравана каля 28 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Зараз на ўкраіна-расейскай мяжы, а таксама на мяжы з Прыднястроўем сканцэнтравана 10-15 тысяч вайскоўцаў", - заявіў Ярэма.

Па словах віцэ-прэм'ера, захоўваецца рызыка супрацьстаяння на мяжы з Прыднястроўем.

Нагадаем, на працягу апошніх месяцаў на тэрыторыі Беларусі прайшлі некалькі сумесных з Расеяй ваенных вучэнняў. Частка з іх адбылася каля межаў Украіны.

Апошнія навіны