BE RU EN

Кіеў забараніў замежнікам заязджаць ва Украіну праз Крым

  • 4.04.2014, 12:03

Улады Украіны забаранілі замежным грамадзянам прыязджаць на тэрыторыю краіны праз Крым.

Парушальнікаў у Херсонскай вобласці чакае выправаджэнне або штраф.

Пра гэта заявіў у пятніцу, 4 красавіка, намеснік начальніка ўпраўлення памежнага кантролю Дзяржпамежслужбы Украіны Аляксандр Жданенка. Ён дадаў, у прыватнасці, што людзі, якія трапілі ў Крым прамымі авіярэйсамі або паромнай пераправай з Краснадарскага краю, лічацца парушальнікамі мяжы і пры ўездзе з паўвострава на тэрыторыю Херсонскай вобласці будуць аштрафаваныя або выправаджаныя з краіны, паведамляе dw.de.

Па словах Жданенкі, у асоб, якія трапляюць у Крым наўпрост, адсутнічае штамп аб перасячэнні ўкраінскай мяжы, паколькі на паўвостраве "памежнікі не могуць ажыццяўляць кантроль". Разам з тым усе, хто праехаў праз тэрыторыю Украіны, "трапляюць у Крым афіцыйна", растлумачыў чыноўнік.

Са спасылкай на новую пастанову, Украіна патлумачыла адмову прапусціць ў Херсонскую вобласць расейскіх журналістаў, якія спачатку пабывалі ў Крыме. Самалётам на паўвостраў цяпер можна дабрацца толькі з тэрыторыі Расеі, так як палёты ўкраінскіх авіякампаній з Сімферопаля прыпыненыя.

Апошнія навіны