BE RU EN

Расейскіх турыстаў завабліваюць у Крым: «Можаце залезці ў фантан і пакрычаць»

  • 4.04.2014, 11:30

Самаабвешчаныя крымскія ўлады заклікаюць на адпачынак на акупаваны паўвостраў.

У Сімферопалі спадзяюцца, што іх будзе не менш, чым у мінулым годзе. Пра гэта паведаміла «міністр курортаў і турызму рэспублікі Крым» Алена Юрчанка, перадае РІА «Новости».

«У мінулым годзе на тэрыторыі Крыма адпачылі 6 мільёнаў турыстаў, 65% з іх - гэта быў, вядома, унутраны турызм, гэта былі грамадзяне Украіны. Але мы верым, што Расея нас не падвядзе і прыедуць адпачываць да нас, таму менш 6 мільёнаў дакладна не будзе», - сказала яна.

У межах выступлення на Міжнародным турыстычным форуме «Вялікі Урал» у Екацярынбургу Юрчанка адзначыла, што ў Крыме да турыстаў ставяцца гасцінна і з разуменнем. «Крым - гэта тэрыторыя, дзе не трэба думаць пра тое, што вас аштрафуюць , калі ўначы пасля знаёмства з лепшымі маркамі ...> вінных скляпоў вы залезеце ў фантан на цэнтральнай плошчы і закрычыце «Крым, я люблю цябе», - сказала Юрчанка.

Апошнія навіны