BE RU EN

З нядзелі пацяплее

  • 4.04.2014, 10:59

Надвор'е ў Беларусі палепшыцца з выходных.

4 красавіка надвор'е Беларусі будуць фармаваць няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з Балтыйскага мора, ва ўсходніх раёнах краіны адаб'ецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту. Па рэспубліцы захаваецца пераменная воблачнасць. Месцамі, пераважна па ўсходзе краіны, пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Вецер паўночна-заходні ўмераны, днём - парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе вагацца ад -4°С па поўначы да +2°С па поўдні рэспублікі. Дзённы максімум складзе +3..+8°С, у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі да +10°С. Атмасферны ціск будзе расці, піша pogoda.by.

У суботу, 5 красавіка, надвор'е нашай краіны будзе фармаваць скандынаўскі антыцыклон, які змяшчаецца са Швецыі на паўднёвы захад Беларусі. Таму будзе малавоблачна, без ападкаў. Уначы пры ясным небе тэмпература паветра панізіцца да -2..-7°С, месцамі падмарозіць да -9°С; днём паветра прагрэецца да +5.. +12°С, па захадзе краіны да +13..+15 градусаў.

У нядзелю 6 красавіка, па перыферыі антыцыклона, які адступае на паўднёвы ўсход Украіны, на тэрыторыю Беларусі чакаецца паступленне цёплых паветраных мас з паўднёвага захаду Еўропы. Пацяплее. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад -3°С да +2°С; днём ужо +10..+17°С, па поўдні рэспублікі месцамі да +19°С. Істотных ападкаў не чакаецца.

Апошнія навіны