BE RU EN

У Японіі стварылі дысплей з паветра (Відэа)

  • 4.04.2014, 10:43

Японскія навукоўцы з Такійскага ўніверсітэта стварылі першы ў свеце паветраны дысплей.

Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС.

Сутнасць вынаходкі складаецца ў тым, што выява проста праецыюецца ў паветры. На люстэрка пад паветраным дысплеем накіроўваюцца прамяні пражэктара і, адлюстроўваючыся, малюнак праецыюецца над ім.

«Асноўнае адрозненне нашага дысплея ад створаных раней тэхналогій - значна больш шырокі кут агляду. Акрамя таго, мы значна палепшылі сістэму распазнання жэстаў і дамагліся вельмі хуткага водгуку інтэрфейсу», - распавёў прафесар Такійскага ўніверсітэта Масатосі Ісікава.

Інтэрактыўным новы інтэрфейс робяць камеры з частатой здымкі ў некалькі сотняў кадраў за секунду, якія рэагуюць на рухі.

Японцы плануюць пачаць выпуск новых дысплеяў ужо ў наступным годзе.

Апошнія навіны