BE RU EN

Януковіч заахвочваў «беркутаўцаў» грашовымі прэміямі

  • 4.04.2014, 10:09

Журналісты выявілі новыя дакументы ў Межыгор'і.

У архіве рэзідэнцыі "Межыгор'е" экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча знойдзены дакумент, які сведчыць аб выплаце заахвочвальных прэмій работнікам "Беркута" да Дня міліцыі ў 2011 годзе.

У спісе 15 служачых ПМАМ "Беркут" ГУМВД Украіны ў Кіеўскай вобласці. Самым старэйшым па званні з'яўляецца падпалкоўнік Вольга Ганчар. Таксама ў спісе памочнік начальніка штаба, старэйшы псіхолаг, інспектар, камандзіры аддзяленняў і восем міліцыянтаў у званні ад малодшага сяржанта да прапаршчыка, пішуць "Наші гроші".

На заахвочванні гэтых служачых 16 снежня 2011 года камандзір ПМАН "Беркут" Павел Трясун атрымаў 20 тыс. грн. Ад каго атрыманыя сродкі, у дакуменце не пазначана.

Апошнія навіны