BE RU EN

Невядомыя абрабавалі Сейм Латвіі

  • 4.04.2014, 9:54

Невядомыя зламыснікі абрабавалі членаў прэзідыума Сейма Латвіі падчас пленарнага пасяджэння.

Пра гэта паведамілі ў пятніцу, 4 красавіка, у прэс-службе парламента.

Інцыдэнт адбыўся ў чацвер падчас пленарнага пасяджэння парламента. Невядомыя зламыснікі прабраліся ў залу і выкралі партатыўныя кампутары віцэ-спікераў Сейма - Андрэя Кляменцьева і Дзінтарса Расначса, а таксама дэпутата Яніса Вуцанса, паведамляе УНІАН.

Трапіць у Сейм Латвіі можна толькі па спецыяльным пропуску.

Па дадзеным факце паліцыя пачала крымінальны працэс, пачаты пошук вінаватых.

Нагадаем, у траўні 2013 года ў суседняй Эстоніі актывіст Пірацкай партыі Меэліс Калдалу скраў кампутар з будынка парламента.

Апошнія навіны