BE RU EN

Жырыноўскі патрабуе закапаць «Макдональдсы» і разабрацца з Pepsi

  • 4.04.2014, 9:24

Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі заявіў пра свой намер дамагацца закрыцця рэстаранаў «Макдоналдс» у Маскве і па ўсёй Расеі.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости».

«Макдоналдс» закрыў свае ўстановы ў Крыме, гэта вельмі добра. Яшчэ б у нас ён усё зачыніў. Я даў каманду гарадской арганізацыі ЛДПР, каб каля ўсіх рэстаранаў па Маскве і па ўсёй краіне выставіць пікеты, каб яны прыбіраліся як мага хутчэй, - сказаў Жырыноўскі. - Па ўсёй краіне закрыем, каб i духу не было, а потым пэпсі-колай зоймемся».

Ён таксама выказаў занепакоенасць тым, што ў Расеі рэстараны наогул маюць замежныя назвы.

Апошнія навіны