BE RU EN

Скарачэнні на «Белтэлекаме»?

  • 30.04.2014, 20:58

У Беларусі закрываюць 200 пунктаў калектыўнага карыстання Белтэлекама.

Сотні кваліфікаваных аператараў страцяць сваю працу і будуць выкінутыя на вуліцу, перадае «Радыё Рацыя».

Тлумачэнняў з боку кіраўніцтва няма. Пра гэта распавяла цяпер ужо былая супрацоўніца «Белтэлекама» з Бярозы Марыя.

«Гэта ініцыятыва «Белтэлекама», новы міністр сувязі быў раней генэральным дырэктарам «Белтэлекама». І перад тым, як сыходзіць, ён выдаў загад - закрыць усе пункты агульнага карыстання, зачыніць касы. Без камэнтароў. У нас адна каса ў Белаазёрску была, другая каса ў Бярозе», - кажа яна.

На сённяшні дзень дзяжурны Міністэрстве сувязі і інфармацыі Фядзьковіч інфармацыяй аб ліквідацыі пунктаў калектыўнага карыстання «Белтэлекама» не валодае.

Апошнія навіны