BE RU EN

Выбух у Кітаі: параненыя дзясяткі чалавек

  • 30.04.2014, 19:39

Некалькі дзесяткаў чалавек атрымалі раны ў выніку выбуху на Паўднёвым вакзале ва Урумчы - сталіцы Сіньцзянь-Уйгурскага аўтаномнага раёна Кітая.

На фотаздымках, размешчаных у сацыяльных сетках, бачныя сляды крыві на валізках і разбурэнні. У момант выбуху ва Урумчы знаходзіўся старшыня КНР Сі Цзіньпін, які прыехаў на некалькі дзён у гэты неспакойны рэгіён. Кіраўнік кітайскай дзяржавы паабяцаў, што ўрад ўзмоцніць барацьбу з праявамі тэрарызму, паведамляе BBC.

Сіньцзянь-Уйгурскі аўтаномны раён знаходзіцца на паўночным захадзе Кітая, населены пераважна уйгурамі - цюркамоўным народам, які вызнае іслам суніцкага кшталту. У раёне дзейнічае «Ісламскі рух Усходняга Туркестана», які вядзе барацьбу з КНР за незалежнасць.

На рахунку арганізацыі - сотні тэрактаў, у якіх загінулі дзясяткі чалавек.

Апошнія навіны