BE RU EN

У Празе адкрылі беларускую кавярню

  • 30.04.2014, 18:23

Стравы беларускай кухні цяпер можна паспрабаваць у сталіцы Чэхіі.

Пра гэта піша на сваёй старонцы актывіст Аляксей Францкевіч.

«27 красавіка ў рамках праекта «Асацыяцыі за мадэрнізацыю ў Празе» была адкрытая беларуская кавярня, якая гасцінна прыняла першых наведнікаў. Тут можна замовіць стравы беларускай кухні, напрыклад дранікі са смятанай. На ўваходзе наведвальнікаў сустракаюць бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня», - піша ён.

Кавярня працуе штодня да 23 гадзін у раёне Прага-9 на адрасе Новавысачанская, 13.

Беларускамоўныя атрымаюць зніжку на ўсе меню ў суме 10 адсоткаў.

Апошнія навіны