BE RU EN

Будні акупаванай Алушты: замест турыстаў - верталёты

  • 30.04.2014, 17:43

Нягледзячы на блізкасць травеньскіх святаў, традыцыйнага ажыятажу на крымскіх курортах не назіраецца.

Пустуючую Алушту патрулююць ваенныя верталёты. Набярэжная горада, дзе традыцыйна збіраюцца турысты, якія прыязджаюць у гэты час, пустуе, паведамляе партал «Крым - реалии».

Няма тут і звыклага бойкага гандлю. Раней палаткі з турыстычнай прадукцыяй круглы год размяшчаліся ўздоўж набярэжнай.

Замест гэтага, над горадам можна назіраць пару ваенных верталётаў, якія рэгулярна аблятаюць паўднёвы бераг паўвострава. Зрэшты, мясцовыя жыхары пакуль яшчэ не губляюць аптымізму ў дачыненні да курортнага сезону і працягваюць верыць расейскім уладам, якія абяцаюць «забяспечыць» паток турыстаў і адпачывальнікаў на курорты паўвострава.

Марыянеткі Крамля ў Крыме раней заявілі, што разлічваюць у гэтым годзе прыняць 3 мільёна турыстаў, стаўку робяць на расейцаў.

Апошнія навіны