BE RU EN

Беларускі баксёр заваяваў тытул чэмпіёна Еўропы

  • 30.04.2014, 17:37

Баксёр Валерый Янчы заваяваў тытул чэмпіёна Еўропы (EBU) ў вагавай катэгорыі да 50,8 кілаграмаў.

Ён перамог аднагалосным рашэннем суддзяў італьянца Андрэа Сарытцу, піша «Народная воля».

У Вялікабрытаніі перспектыўны беларускі баксёр Кірыл Рэліх (16 баёў 16 перамог 14 накаўтам) атрымаў чарговую бліскучую перамогу ў рэйтынгавым паядынку, накаўтаваўшы аўстралійца Тая Гілкрыста на 2 хвіліне першага раунда. Кірыл з'яўляецца дзеючым чэмпіёнам СНД у вагавай катэгорыі да 63,5 кг і займае 4 радок еўрапейскага рэйтынгу.

Апошнія навіны