BE RU EN

Адэсіты станчылі для Пуціна «Лебядзінае возера» (Відэа)

  • 30.04.2014, 16:30

Пуціну нагадалі, чым можа скончыцца яго кіраванне ў выпадку вайны з Украінай.

Незвычайны перфоманс для прэзідэнта Расеі выканалі ў Адэсе.

«Для мільёнаў савецкіх людзей выкананне на тэлебачанні сусветна вядомага балета «Лебядзінае возера» азначала змену кіраўніцтва краіны - смерць генеральнага сакратара або яго адхіленне ў выніку перавароту. Так як Уладзімір Пуцін здзейсніў фатальную памылку, развязаўшы вайну супраць Украіны, Адэса, як культурная сталіца, выканае для яго гэты фатальны танец», - распавёў вядучы.

Нагадаем, балет «Лебядзінае возера» трансляваўся па ўсіх цэнтральных каналах тэлебачання СССР падчас спробы адхілення ад улады прэзідэнта краіны Міхаіла Гарбачова 19 жніўня 1991 года.

Апошнія навіны