BE RU EN

Сёння па Кіеве будуць ездзіць танкі

  • 30.04.2014, 15:40

Украінскія вайскоўцы праводзяць вучэнні па адбіцці нападу на сталіцу краіны.

У рамках манеўраў мяркуецца, што па горадзе будуць перасоўвацца калоны баявой тэхнікі, гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце гарадской адміністрацыі.

«Звяртаем вашу ўвагу, што разгортванне асабістага складу і тэхнікі пройдзе ў цэнтры горада», - адзначылі прадстаўнікі Міністэрства абароны Украіны.

Нагадаем, на працягу апошняга месяца Кіеў, як і большасць буйных населеных пунктаў краіны, умацоўваюць блокпостамі, размешчанымі на ўездзе ў горад. На іх дзяжураць прадстаўнікі Нацыянальнай гвардыі, звычайныя жыхары і супрацоўнікі міліцыі.

Сёння таксама стала вядома, што СБУ адкрыла «гарачую лінію» для грамадзян з ваеннай падрыхтоўкай, якія жадаюць абараняць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Фота: РІА «Новости»

Апошнія навіны