BE RU EN

У Крыме створаны цэнтр падрыхтоўкі дыверсантаў для працы ў Данбасе

  • 30.04.2014, 13:25

Адзін з затрыманых СБУ сепаратыстаў распавёў пра гэта на відэакамеру.

У ходзе аператыўна-следчых дзеянняў затрыманы паведаміў, што ў красавіку быў завербаваны супрацоўнікам ГВУ ГШ ВС РФ падчас паездкі ў АР Крым.

Як паведамляе Цензор.нет, паводле яго слоў кожны мог прыехаць і ўступіць у шэрагі так званай «самаабароны» Крыма з наступным праходжаннем падрыхтоўкі на базе вучэбнага цэнтра марской пяхоты пад Феадосіяй. Грамадзяне Украіны, якія ўступалі ў незаконныя ўзброеныя фармаванні, атрымлівалі па 100 грыўняў у суткі, а тыя хто меў ваенную падрыхтоўку - у некалькі разоў больш.

http://censor.net.ua/cnPlayer.swf?vf=300414_div

Апошнія навіны