BE RU EN

Відэа выбуху на АЗС у Кіеўскай вобласці

  • 30.04.2014, 13:22

У сетцы з'явілася відэа моманту выбуху, які адбыўся 22 красавіка ў горадзе Пераяслаў-Хмяльніцкі Кіеўскай вобласці на АЗС БРСМ-Укрнафта.

Відэарэгістратар быў усталяваны ў аўтобусе Чаркасы-Кіеў. Двое пасажыраў, якія на момант выбуху паспелі выйсці з аўтобуса, атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні. Яшчэ некалькі пасажыраў атрымалі лёгкія траўмы.

У выніку выбуху загінулі шэсць чалавек, шэсць чалавек атрымалі траўмы. Выбухам цалкам разбураны будынак запраўкі, дзе знаходзіліся крама і каса. Па высновах следства, выбух адбыўся з-за няспраўнасці камунікацыйнай сістэмы аўтамабільнай газараздатачнай калонкі.

Апошнія навіны