Турчынаў: Войскі ў боегатоўнасці, ёсць пагроза ўварвання
- 30.04.2014, 11:55
На ўсходніх межах з Украінай назіраецца значная канцэнтрацыя расейскіх войскаў.
Узброеныя Сілы Украіны прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць у сувязі з пагрозай прамога ваеннага ўварвання Расеі. Пра гэта на нарадзе з губернатарамі заявіў в.а. прэзідэнта Аляксандр Турчынаў, перадае ЛІГАБізнесІнформ.
Па словах Турчынава, на ўсходніх межах з Украінай назіраецца значная канцэнтрацыя расейскіх войскаў.
Нагадаем, напярэдадні ў НАТА заявілі, што не бачаць прыкмет адводу расейскіх войскаў ад мяжы з Украінай.
"Мы не бачым прыкмет адводу расейскіх войскаў ад мяжы з Украінай. Альянс працягвае заклікаць РФ прыняць канкрэтныя меры для рэалізацыі Жэнеўскіх дамоўленасцяў па Украіне, для вырашэння крызісу ў духу дыялогу і метадамі дыпламатыі", - адзначылі ў НАТА.
Тым часам у Луганскай вобласці значна актывізаваліся ўзброеныя прарасейскія сепаратысты.
Фота: УНIАН