BE RU EN

УЦВГМ: Расейцы шчаслівыя

  • 30.04.2014, 11:28

Па дадзеных дзяржаўнай арганізацыі, індэкс шчасця расейцаў за апошні год дасягнуў 25-гадовага максімуму.

Тры чвэрці расейцаў (78%) адчуваюць сябе шчаслівымі, устанавілі сацыёлагі Усерасейскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі.

Часцей іншых шчаслівымі сябе лічаць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў (92%).

Тыя, хто лічаць сябе няшчаснымі, наракаюць на нізкі ўзровень даходаў (15%), старасць і хваробы (8%), адсутнасць добрай працы (4%) і складаныя жыццёвыя абставіны (4%).

Індэкс шчасця вылічаецца на аснове абагульненага пытання: "У жыцці бывае ўсякае і добрае. Але калі казаць у цэлым, вы шчаслівыя ці не?" і выводзіцца зыходзячы з розніцы сумы станоўчых і адмоўных адказаў.

Апошнія навіны