BE RU EN

У Херсонскай вобласці з'явіліся «гастралёры» з Крыма

  • 30.04.2014, 11:26

Невядомыя людзі з расейскімі пашпартамі актыўна вывучаюць ваенныя аб'екты ў Херсонскай вобласці.

Пра гэта ў сваім Facebook піша каардынатар суполкі "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрый Тымчук.

"У Херсонскай вобласці заезджыя "гастралёры" з Крыма з толькі што выдадзенымі расейскімі пашпартамі бесперашкодна раз'язджаюць па рэгіёне. Адзначаныя неаднаразовыя выпадкі іх з'яўлення ля ўкраінскіх вайсковых частак і назірання за стратэгічнымі аб'ектамі", - напісаў ён.

"Па нашых дадзеных, асаблівая ўвага крымскіх "пасланцаў" надаецца вайсковай частцы А1604 (аэрадром у Чарнабаеўцы, был. 320-ы асобны верталётны полк АдВА)", - дадаў Тымчук.

Ён адзначыў, што вайсковыя "камандзіры сярэдняга і малодшага звяна праяўляюць дастатковую пільнасць, і перыядычна арганізоўваюць затрыманне гэтых "назіральнікаў", перадаючы іх праваахоўным органам."

"Разам з тым заўважана, што па незразумелых прычынах яны вельмі хутка аказваюцца на волі і працягваюць сваю дзейнасць", - абурыўся Тымчук.

Апошнія навіны