BE RU EN

У Луганску ўзброеныя баевікі спрабавалі блакаваць вайсковую частку

  • 30.04.2014, 11:17

У Луганску 29 красавіка каля 18:00 невядомыя ўзброеныя людзі спрабавалі блакаваць вайсковую частку Нацыянальнай гвардыі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы гвардыі.

Паводле паведамлення, група асоб каля 15 чалавек з патрабаваннем здаць зброю і вывесці з часткі далучаныя сілы сабраліся ля КПП Луганскага палка Нацыянальнай гвардыі Украіны. Блакаванне часткі працягвалася каля чатырох гадзін.

"Падчас перамоваў камандаванне часткі выразна вызначыла пазіцыю: "Асабісты склад часткі выконвае заданні, прадугледжаныя заканадаўствам, зброя здадзеная не будзе, у выпадку нападу на частку будзе аказаны ўзброены супраціў. У выніку перамоваў асабісты склад часткі быў адведзены ў месцы часовай дыслакацыі. Блакаванне часткі спынена, страт узбраення і боепрыпасаў, траўмавання асабістага складу не дапушчана", - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны