BE RU EN

На мяжы з Крымам кіроўцы стаяць у чарзе па 5-10 гадзін

  • 30.04.2014, 10:48

Чэргі на выезд з мацерыковай часткі Украіны расцягнуліся на 4 кіламетра і працягваюць павялічвацца.

На адміністрацыйнай мяжы паміж Крымам і Херсонскай вобласцю істотна выраслі чэргі ў пунктах памежнага кантролю, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы ў сераду, 30 красавіка.

«З прычыны непрадуманых рашэнняў новай улады Крыма па арганізацыі паўнавартаснага кантролю пасажыраў, транспартных сродкаў і грузаў на адміністрацыйнай мяжы паміж АР Крым і Херсонскай вобласцю істотна выраслі чэргі ў пунктах кантролю», - гаворыцца ў паведамленні.

У Дзяржпамежслужбе паведамілі, што асноўныя ўскладненні на дадзены момант назіраюцца ў пункце кантролю Чангар, каля якога чэргі на выезд з мацерыковай Украіны расцягнуліся на 4 кіламетры і працягваюць павялічвацца.

У сярэднім афармленне аднаго грузавіка ў расейскіх памежнікаў доўжыцца не менш за 40 хвілін, а легкавых аўтамабіляў - 20 хвілін. У выніку кіроўцам легкавых аўтамабіляў даводзіцца чакаць сваёй чаргі каля 5 гадзін, а грузавікоў - не менш 10. У гэты ж час на ўезд на тэрыторыю мацерыковай Украіны ніякіх ускладненняў не назіраецца.

Апошнія навіны