BE RU EN

Гатэль у Закапанэ адмовіўся прымаць «рускіх акупантаў»

  • 3.04.2014, 12:27

Гасцініца на папулярным гарналыжным курорце Польшчы не засяляе грамадзян РФ з-за анэксіі Крыма.

Гендырэктар гатэля Diamond's Rzemieślnik распарадзіўся вывесіць на цэнтральным балконе польскі і ўкраінскі сцягі, піша эканамічны партал Forsal.pl (пераклад - charter97.org).

«Для расейскага тут ніколі не будзе месца. Пакуль 90% расейцаў будуць падтрымліваць дзеянні цяперашняга прэзідэнта, асабліва ў пытанні Крыма, наш гатэль будзе адмаўляць ім у гасціннасці», - заявіў Пётр Зыгарскі.

Гендырэктар гасцініцы адзначыў, што гэта не было лёгкім рашэннем, так як расейскіх турыстаў у Закапанэ кожны год вельмі шмат.

«Будзе цяжка, але добрага выніку мы дасягнем іншым спосабам. А калі расейцы так хацелі адхапіць Крым, то няхай зараз ездзяць адпачываць туды», - дадаў ён.

Апошнія навіны