BE RU EN

Асуджаны ў ЗША гандляр зброяй з Беларусі выйшаў на волю

  • 28.04.2014, 18:02

Джордж Царык адбыў тэрмін у амерыканскай турме паводле абвінавачвання ў гандлі зброяй.

Аб сваім вызваленні выпускнік менскай школы № 64 напісаў ва ўласнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Нагадаем, у верасні мінулага года федэральны суд Усходняй акругі штата Пэнсыльванія вынес прысуд Сяргею Балтуцкаму, грамадзяніну Беларусі, абвінавачанаму ў арганізацыі злачыннай групоўкі, якая займалася купляй і продажам узбраення. Паводле версіі следства, Балтуцкі ўзначальваў групу кантрабандыстаў зброяй у Злучаных Штатах. У яе склад уваходзілі: Ягор Ясін, Аляксандр Бельскі, Віталь Цішук, Аляксандр Сташынскі, Вольга Дубоўская (усё ў горадзе Філадэльфія), Эрнэст Чэрналетскі (Чыкага) і Джордж Царык, які, як вынікае з дакументаў следства, жыве ў Фларыдзе.

«Балтуцкі таксама працаваў і з двума асобамі, якія пражываюць у Беларусі: Раманам Ясевым, а таксама дыпламатычным кур'ерам, вядомым пад ініцыяламі «А.С.», што працуе на ўрад Беларусі. Мэтай змовы былі продаж і нелегальны вываз з тэрыторыі ЗША ў Беларусь вялікіх партый высокатэхналагічнага вайсковага абсталявання, што падлягае экспартнаму кантролю.

У прыватнасці, вывозіліся прыцэлы для аўтаматычных вінтовак, цеплавізійныя сістэмы, і іншыя прыборы начнога бачання вайсковага прымянення», – кажа распаўсюджаны мемарандум суда Усходняй акругі штата Пенсільванія.

Апошнія навіны