BE RU EN

Міхалок патлумачыў дэпутату Дзярждумы, хто такія «імперскія імбецылы»

  • 28.04.2014, 15:46

Лідар гурта «Ляпіс Трубяцкі» Сяргей Міхалок запісаў відэазварот.

Сяргей Міхалок у сваім відэазвароце адказвае на абвінавачванні ў «русафобскіх выказваннях», якія ён нібыта зрабіў на канцэрце ў Іжэўску.

Нагадаем, дэпутат Дзярждумы Раман Худзякаў (ЛДПР) накіраваў зварот генпракурору Расеі Юрыю Чайцы з просьбай праверыць выказванні саліста беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі» на канцэрце, які, паводле яго слоў, праходзіў у Іжэўску. Парламентарыю не спадабаліся словы Сяргея Міхалка «Слава Украіне» і выказванне пра «імперскіх імбецылаў».

Раней прадзюсер гурта Яўген Калмыкаў зняпраўдзіў інфармацыю пра тое, што інцыдэнт адбыўся ў Расеі. «Мы не разумеем, што адбываецца, таму што ў Іжэўску не было такога. Гэта не з Іжэўска. Гэта з Германіі, дзе Міхалку фашысты зігавалі, а потым паказалі непрыстойныя жэсты», – сказаў ён.

Асцярожна, ненарматыўная лексіка!

Апошнія навіны