BE RU EN

СБУ: У палоне ў захопнікаў Славянска 40 чалавек

  • 28.04.2014, 13:10

Тэрарысты ў Славянску ўтрымліваюць у палоне блізу 40 закладнікаў.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў панядзелак 28 красавіка, паведаміла прэс-сакратар СБУ Марына Астапенка.

«Паводле нашых дадзеных у палоне ў адным толькі Славянску знаходзіцца блізу 40 людзей», – сказала яна.

Марына Астапенка таксама дадала, што ў палоне ўсё яшчэ знаходзяцца і прадстаўнікі місіі АБСЕ.

«Новых дадзеных аб палонных у Славянску няма. Зараз працягваецца праца ў вызваленні ўсіх закладнікаў», – падкрэсліла Астапенка.

Паводле інфармацыі крыніцы выдання «Карэспандэнт» у Славянск вязуць палонных з іншых гарадоў і нават абласцей.

Апошнія навіны