BE RU EN

Мінабароны Украіны: СПА на поўдні - у поўнай баявой гатоўнасці

  • 27.04.2014, 21:43

У войсках праводзяцца сталыя трэніроўкі для ўмацавання абароназдольнасці.

Асабовы склад супрацьпаветранай абароны Наземных войскаў Узброеных сіл Украіны на паўднёвых межах краіны знаходзіцца ў стане поўнай баявой гатоўнасці, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Украіны.

"Падраздзяленні дыслакуюцца на пэўных тэрыторыях, разгарнуўшы зенітна-ракетныя комплексы, што дазваляе рабіць заслону паветранай прасторы над дзяржаўнымі аб'ектамі, месцамі дыслакацыі войскаў і вайсковымі часткамі", - гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Акрамя таго, у войсках праводзяцца сталыя трэніроўкі для ўмацавання абароназдольнасці.

Фота: www.mil.gov.ua

Апошнія навіны