BE RU EN

Сотні байкераў перацялі цэнтр Гародні

  • 27.04.2014, 20:20

У абласным цэнтры прайшоў фестываль «Хавайся ў бульбу».

У ім узялі ўдзел сотні байкераў як з Беларусі, так і з некаторых іншых краінах. Акцыя адбылося 25-26 красавіка ў Гародні і Гарадзенскім раёне.

Першы дзень юбілейнага міжнароднага рок-байк-фестывалю паводле інфармацыі Гарадзенскай ДАІ прайшоў спакойна, у адрозненне ад мінулых гадоў, калі ў фестывальныя дні затрымліваліся па некалькі нецвярозых матацыклістаў, гэтым разам абышлося без сур'ёзных парушэнняў, паведамляе сайт «Блог Гродна», які апублікаваў фотарэпартаж з імпрэзы.

26 красавіка адбыўся парад матацыклаў - у суправаджэнні ДАІ байкеры праехалі вуліцамі горада, затым на Савецкай плошчы прайшла выстава мотатэхнікі. Закончыўся фестываль святочным феерверкам.

Апошнія навіны