BE RU EN

29 красавіка Месяц ператворыць Сонца ў вогненнае колца

  • 27.04.2014, 17:56

Зямляне ў аўторак змогуць убачыць сонечнае зацьменне.

Відовішча будзе вельмі эфектным: звычайна падчас сонечнага зацьмення з Зямлі можна ўбачыць «чорнае сонца», але гэтым разам Месяц знаходзіцца максімальна далёка ад планеты, і Сонца будзе выглядаць як колца з агню.

Адзінае месца, адкуль можна атрымаць асалоду ад відовішча ў поўным аб'ёме - невялікая вобласць у Антарктыдзе. Таксама некаторыя фазы рэдкай з'явы ўбачаць жыхары Аўстраліі.

Зацьменне пачнецца а 07:57 паводле менскага часу і скончыцца праз 6 хвілін. Цень ад Месяца закрые 52% сонечнага дыска.

Апошнія навіны