BE RU EN

Дамову аб пастаўках газу з Славаччыны ва Украіну падпішуць заўтра

  • 27.04.2014, 17:42

Пастаўкі газу па гэтым маршруце могуць пачацца ў кастрычніку.

Кіеў і Браціслава дасягнулі дамоўленасці аб рэверсных пастаўках газу Украіне, якія дапамогуць знізіць залежнасць гэтай краіны ад расейскіх энэрганосьбітаў. У панядзелак, 28 красавіка, будзе падпісаная адпаведная дамова, паведамляе 27 красавіка агенцтва AFP, спасылаючыся на міністра эканомікі Славаччыны Томаша Малацінскага.

Паводле гэтай дамовы, газ Украіне будзе пастаўляцца па газаправодзе Ваяны-Ужгарад. Раней славацкая газатранспартная кампанія Eustream паведаміла, што рэверсныя пастаўкі газу па гэтым маршруце могуць пачацца ў кастрычніку і дасягаць трох мільярдаў кубаметраў у год. З сакавіка 2015 гэты паказчык можа вырасці да 10 млрд кубаметраў.

Апошнія навіны