BE RU EN

АБСЕ накіроўвае ва Украіну групу для перамоваў з экстрэмістамі

  • 27.04.2014, 13:22

Чакаецца, што група для перамоваў з нагоды вызвалення захопленых у закладнікі вайсковых інспектараў АБСЕ прыбудзе сёння.

Арганізацыя бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (АБСЕ) адпраўляе групу перамоўшчыкаў ў Славянск, якія будуць дамагацца вызвалення затрыманых раней вайсковых экспертаў АБСЕ. Пра гэта гаворыць прадстаўніца АБСЕ Таццяна Баева, паведамляе Радыё Свабода.

«Чакаецца, што яны прыбудуць у рэгіён сёння», - распавяла Баева.

Нагадаем, Чэхія, Данія і Польшча апублікавалі патрабаванні вызваліць захопленых прадстаўнікоў АБСЕ.

25 красавіка ў Славянску тэрарысты захапілі аўтобус з прадстаўнікамі місіі АБСЕ. Невядомыя спынілі аўтобус з 13 пасажырамі. Сярод іх знаходзіліся сем прадстаўнікоў АБСЕ, пяць - Узброеных Сіл Украіны і кіроўца аўтобуса. Кантакт з затрыманымі ў Славянску замежнікамі яшчэ устанавіць не ўдалося.

Апошнія навіны