BE RU EN

СБУ пацвердзіла захоп сваіх супрацоўнікаў баявікамі

  • 27.04.2014, 13:20

Пракуратурай Данецкай вобласці распачала крымінальную справу.

Служба бяспекі Украіны пацвердзіла захоп сваіх супрацоўнікаў сепаратыстамі.

«Учора ўвечары, 26 красавіка, у г Гарлаўка Данецкай вобласці група супрацоўнікаў СБУ у межах крымінальнай справы выконвала задачы затрымання грамадзяніна РФ, які падазраецца ў забойстве дэпутата Рыбака. Зламыснікі са зброяй у г Гарлаўка здзейснілі ўзброены напад на супрацоўнікаў СБУ, перашкодзілі выкананню задання і з ужываннем зброі захапілі іх», - гаворыцца ў паведамленні прэс-цэнтра СБУ.

Пракуратурай Данецкай вобласці распачата крымінальная справа паводле факту незаконнай перашкоды дзейнасці супрацоўнікам СБУ.

У ведамстве адзначылі, што штаб антытэрарыстычнай аперацыі арыентаваны на вызваленне супрацоўнікаў СБУ і затрыманне ўзброеных злачынцаў.

Нагадаем, учора ў Гарлаўцы Данецкай вобласці баевікі захапілі траіх афіцэраў Службы бяспекі Украіны, якія прыбылі з Кіева. Як распавялі расейскім журналістам прадстаўнікі сепаратыстаў, задачамі затрыманых спецназаўцаў былі разведка і выкраданне аднаго з лідараў эктрэмістаў, падпалкоўніка ГРУ ГШ ВС Расеі Ігара Безлера.

Раней СБУ устанавіла дачыненне да забойства дэпутата Гарлаўскага гарсавета Уладзіміра Рыбака так званай групай Стрэлка, якая дзейнічае ў Данецкай вобласці, і грамадзяніна Расеі, падпалкоўніка ГРУ Ігара Безлера.

Апошнія навіны