BE RU EN

У Рыме кананізуюць двух пантыфікаў (Прамая трансляцыя)

  • 27.04.2014, 11:16

У Ватыкане праходзіць цырымонія кананізацыі пантыфікаў Яна Паўла II і Яна ХХII.

Чакаецца, што на цырымоніі будуць старшынстваваць папа Рымскі Францыск і яго папярэднік Бенедыкт XVI.

Як паведамляе «Радыё Свабода», на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане сабраліся сотні тысяч гледачоў. Толькі з боку Каталіцкай царквы ва ўрачыстасцях возьмуць удзел 150 кардыналаў і тысяча архіепіскапаў. Прысутнічаюць таксама дэлегацыі розных краін.

Ян Павел II (у свеце імя Караль Вайтыла, выхадзец з Польшчы) узначальваў Каталіцкую царкву з 1978 па 2005 гады. Ян ХХII (Ангела Джузэпэ Ронкалі з Італіі), вядомы таксама як «Добры Папа», узначальваў Каталіцкую царкву з 1958 па 1963.

Апошнія навіны