BE RU EN

Авакаў абверг інфармацыю аб баях непадалёк ад Славянска

  • 27.04.2014, 9:58

Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Арсен Авакаў абверг інфармацыю аб баях ля Славянска.

«Няпраўда. Няма бою. У Арцёмаўск збіраліся і тоўпіліся перад вайсковымі складамі. Але там сіл шмат. Вайскоўцы спакойныя», - запэўніў Авакаў у акаўнце ў Twitter.

Нагадаем, раней СМІ паведамлялі, што ўчора позна ўвечары паблізу Славянска невядомыя напалі на зброевыя склады - нібыта ішоў бой і былі пацярпелыя.

Фота: topwar.ru

Апошнія навіны