BE RU EN

У Адэскай псіхлякарні выбралі «народнага прэзідэнта»

  • 27.04.2014, 9:25

У Адэсе да ініцыятыў сепаратыстаў паставіліся з гумарам.

У псіхбальніцах на Слабодцы актывісты Аўтамайдана абралі «народнага прэзідэнта» Адэскай рэспублікі, паведамляе Еспресо.TV.

Так, новым «прэзідэнтам» стаў герой сагі Зорныя войны Чубака. Новаабраны «народны прэзідэнт» заявіў, што яго рэзідэнцыя будзе грунтавацца ў псіхбальніцах, тут жа ён набярэ чыноўнікаў.

«Першы і адзіны пункт яго праграмы - адмова ад заробкаў для чыноўнікаў, якія таксама не будуць красці, паколькі ў псіхбальніцах заўсёды ёсць, што паесці і дзе паспаць, а больш нічога ім і не трэба», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны