BE RU EN

Віталь Рымашэўскі: У Лукашэнкі істэрыка перад акцыяй апазіцыі

  • 26.04.2014, 17:55

Затрыманні актывістаў перад «Чарнобыльскім шляхам» – спроба запалохаць людзей.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org паведаміў сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) Віталь Рымашэўскі.

«Я хачу падзякаваць і адзначыць працу вашага сайта, таму што гэта быў, напэўна, адзіны незалежны сайт, дзе можна было знайсці інфармацыю аб пераносе часу «Чарнобыльскага шляху» і напамін людзям пра тое, што ён сёння адбудзецца. У прэсе было не шмат інфармацыі, таму і людзей няшмат – недзе блізу тысячы. Усё праходзіць традыцыйна і спакойна. Думаю, у канцы многія з асабістай ініцыятывы ўскладуць кветкі і запаляць лампадкі ў Чарнобыльскай капліцы», – сказаў ён.

Сустаршыня БХД назваў масавыя затрыманні актывістаў апазіцыі перад «Чарнобыльскім шляхам» і Чэмпіянатам свету ў хакеі «беззаконнем і істэрыкай беларускіх уладаў».

«Улады хацелі запалохаць людзей перад акцыяй, і гэта таксама паўплывала на колькасць удзельнікаў», – мяркуе Віталь Рымашэўскі.

Апошнія навіны