BE RU EN

Прэзідэнт Францыі заявіў пра хуткае пашырэнне санкцый супраць РФ

  • 25.04.2014, 17:41

Лідары ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі і Германіі абмеркавалі сітуацыю вакол Украіны.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заявіў у пятніцу, што не выключае прыняцця ў хуткім часе дадатковых санкцый супраць РФ, паведамляе агенцтва Bloomberg.

Пры гэтым ён заклікаў Маскву "адмовіцца ад правакацыйных заяваў і тактыкі запалохвання ў дачыненні да Украіны".

Прэзідэнт Францыі адзначыў, што лідары заходніх краін заклікаюць да выканання жэнеўскіх дамоўленасцяў па Украіне (лідары ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі і Германіі абмеркавалі сітуацыю вакол Украіны).

Па дадзеных Bloomberg, у пятніцу лідары ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі і Германіі абмеркавалі сітуацыю вакол Украіны ў ходзе тэлефоннай канферэнцыі.

Раней сёння пра магчымы распаўсюд санкцый на цэлыя сектары расейскай эканомікі заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама. Пра гатоўнасць увесці новыя санкцыі заявілі і ўлады Германіі.

Апошнія навіны