BE RU EN

Баевікі ў масках уварваліся ў рэдакцыю данецкага сайта

  • 25.04.2014, 16:42

Узброеныя людзі запатрабавалі аўдыенцыі з галоўным рэдактарам.

Гаворка ідзе пра рэдакцыю мясцовага сайта 62.ua. Супрацоўнікі захопленай невядомымі баявікамі рэдакцыі распавялі, што ў памяшканне наляцелі каля 10 чалавек у балаклавах і масках. Журналісты выклікалі вартавых парадку, якія паабяцалі прыехаць. На дадзены момант баевікі застаюцца ў занятым памяшканні.

Нагадаем, сепаратысты і расейскія дыверсанты, якія захапілі будынак абласной адміністрацыі, раней ужо пагражалі «змяніць рэдакцыйную палітыку» шэрагу СМІ. Узброеныя людзі ўжо прыходзілі ў Данецкую дзяржаўную абласную тэлерадыёкампанію.

Апошнія навіны