BE RU EN

Цімашэнка звярнулася да Пуціна: «Вайна стане канцом вашага рэжыму»

  • 25.04.2014, 15:11

Лідэр ВА «Батькивщина» Юлія Цімашэнка звярнулася да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна са спецыяльнай відэазаявай.

«Сапраўднага патрыёта Украіны, нашага таварыша, дэпутата «Батькивщины» Уладзіміра Рыбака замучылі ў Горлаўцы да смерці супрацоўнікі спецпадраздзяленняў Расеі. Яго, як і многіх іншых, забілі. Я не спынюся, пакуль забойцы не будуць аддадзеныя ў рукі правасуддзя. Я лічу Уладзіміра Пуціна, які вядзе неабвешчаную вайну супраць Украіны, асабіста адказным за гэтую сітуацыю. Зараз я звяртаюся наўпрост да яго: наша барацьба - гэта не барацьба з народам Расеі. Мы змагаемся супраць вашых імперскіх амбіцый. Вайна, навязаная Украіне, стане канцом вашага рэжыму. Не сумнявайцеся: мы пераможам, а вашы людзі адкажуць за ўсе злачынствы. Украіна будзе адзінай і мірнай. Слава Украіне!», - сказала Цімашэнка.

http://censor.net.ua/cnPlayer.swf?vf=250414_tim

Апошнія навіны