BE RU EN

Прарасейскія баевікі ўварваліся ў гарсавет Нікалаева

  • 25.04.2014, 15:11

Каля сотні сепаратыстаў штурмавалі будынак Нікалаеўскага гарадскога савета.

Некаторым з іх удалося прарвацца ўнутр будынка. Астатніх стрымаў жывы кардон, які ўтварылі работнікі міліцыі, паведамляе 5 канал.

Падчас штурма, у які перарос невялікі мітынг, што праходзіў ля гарсавета, актывісты з георгіеўскімі стужкамі выкрыквалі «Нікалаеў - рускі горад» і патрабавалі «федэралізацыі».

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінская армія пачала вызваленне Славянска.

Апошнія навіны