BE RU EN

Беларускія тайбаксёры перамаглі на чэмпіянаце ў Тайландзе

  • 25.04.2014, 13:30

Андрэй Кулебін і Зміцер Валент з клуба «Кік Файтэр» дабіліся перамогі на прафесійным турніры Combat Banchameс.

Пра гэта паведаміў карэспандэнту БелТА выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі кікбоксінга і тайландскага боксу Андрэй Казлоўскі.

У фінальным баі Андрэй Кулебін (катэгорыя 67 кг) упэўнена выйграў па ачках у тайца Янга Жоў, а Зміцер Валент (81 кг) накаўтаваў кітайца Нуерла Мулалі.

"Combat Banchamec - прадстаўнічы турнір, у якім удзельнічаюць сусветныя зоркі муай-тай. Таму перамога на спаборніцтве вельмі значная для нас. Падзеі транслявалі тэлеканалы Тайланда, Кітая, Аўстраліі, ЗША і іншых краін", - адзначыў Андрэй Казлоўскі.

З 1 па 10 трашня Нацыянальная зборная Беларусі па тайскім боксе выступіць на чэмпіянаце свету ў Лангкаві (Малайзія).

"Каля 20 нашых спартсменаў будуць удзельнічаць у спаборніцтвах. Акрамя таго, мы запрасілі спарынг-партнёраў. Вядома, заўсёды хочацца дасягнуць максімальна магчымага. Наша дружына - адзін з прэтэндэнтаў на каманднае першынство. У асабістым заліку ўсё залежыць ад настрою спартсменаў, але шанцы ў нас добрыя", - сказаў старшы трэнер зборнай Зміцер Пясецкі.

Апошнія навіны