BE RU EN

У Варшаве знайшлі неразарваную бомбу часоў Другой сусветнай вайны

  • 25.04.2014, 12:46

У доме па алеі Бэліны-Пражмоўскага рабочыя выявілі падазроны аб'ект, які пры дэталёвым разглядзе апынуўся бомбай, як мяркуецца, з часоў Другой сусветнай вайны.

- Перасоўвалі мяшкі са смеццем учора тут у падвале. Спачатку не зразумелі, што гэта. Але сёння прыгледзеліся - і патэлефанавалі ў МНС, - кажа адзін з мужчын карэспандэнту KRK FM (пераклад - charter97.org).

На месцы працуюць пажарныя і паліцыя. Яны чакаюць, пакуль сапёры абясшкодзяць бомбу. Рух не перакрыты.

У будынку знаходзяцца ў асноўным офісныя памяшканні.

Апошнія навіны