BE RU EN

Самалёт кампаніі Virgin экстранна сеў на Балі з-за пагрозы захопу

  • 25.04.2014, 12:05

Самалёт авіякампаніі Virgin Australia у пятніцу зрабіў экстранную пасадку ў аэрапорце выспы Балі з-за пагрозы згону.

Пра гэта паведамляе мясцовы тэлеканал Metro TV.

Самалёт ляцеў з аўстралійскага горада Брысбена. Раптам адзін з пасажыраў паспрабаваў трапіць у кабіну пілотаў, пасля чаго камандзір экіпажа падаў сігнал трывогі. Самалёт экстранна сеў у міжнародным аэрапорце Дэнпасар, дзе зламыснік быў затрыманы.

У авіякампаніі спробу захопу адмаўляюць, аддаючы перавагу называць НЗ "непаразуменнем".

Інцыдэнт адбыўся з самалётам Boeing 737-800. Колькі ўсяго чалавек знаходзілася на борце судна ў момант інцыдэнту, не паведамляецца, перадае Sky News.

Пасля пасадкі аўстралійскага лайнера ў аэрапорце Балі былі прынятыя павышаныя меры бяспекі.

Апошнія навіны