BE RU EN

Кіраўнік МЗС Германіі патрабуе ад АБСЕ больш рашучых дзеянняў

  • 25.04.2014, 11:20

Міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер запатрабаваў ад АБСЕ больш актыўных дзеянняў для вырашэння крызісу ва Украіне і забеспячэння выканання Жэнеўскага пагаднення.

Пра гэта паведамляе ў пятніцу нямецкая газета Süddeutsche Zeitung, перадае Інтэрфакс-Украіна.

Як заявіў Штайнмаер у афіцыйным лісце кіраўніку АБСЕ Дыдзье Буркхальтэру, адным з магчымых рашэнняў могуць стаць перамовы канфліктуючых бакоў і АБСЕ ў рамках "круглага стала".

Неабходна, каб усе бакі Жэнеўскага пагаднення выказалі "відавочную палітычную падтрымку" адзін аднаму, лічыць міністр.

На чатырохбаковай сустрэчы ў Жэневе ЕЗ-РФ-ЗША-Украіна было прынятае пагадненне аб тым, што ўсе бакі ва Украіне павінны ўстрымлівацца ад гвалтоўных дзеянняў, запалохванняў і правакацый, усе ўзброеныя групы павінны быць раззброеныя, усе незаконна занятыя будынкі павінны быць вернутыя іх уладальнікам.

Фота: AP

Апошнія навіны