BE RU EN

Кабмін Украіны правядзе экстраннае пасяджэнне

  • 25.04.2014, 10:35

Мерапрыемства прызначана на 11 раніцы.

Кабінет міністраў Украіны сёння, 25 красавіка правядзе пазачарговае пасяджэнне. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада краіны.

«25 красавіка 2014 года пад старшынствам прэм'ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка адбудзецца пасяджэнне ўрада», - гаворыцца ў паведамленні.

Не выключана, што прычынай экстранага пасяджэння стала сітуацыя на Данбасе.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінская армія пачала вызваленне Славянска.

Апошнія навіны