BE RU EN

У захопленым баявікамі Славянску закрытыя ўсе школы і крамы

  • 25.04.2014, 9:58

З-за правядзення антытэрарыстычнай аперацыі ў горадзе, занятым расейскімі баявікамі, закрытыя школы, садкі і крамы.

Пра гэта паведамляе часовы сайт Данецкай аблдзяржадміністрацыі.

"У Славянску абвешчана пра пачатак АТА і рэкамендавана знаходзіцца дома. У горадзе закрытыя школы, садкі, крамы. Усе сілы Народнай самаабароны, узброеныя байцы «народнага апалчэння» прыведзеныя ў баявую гатоўнасць. Вайскоўцы ўкраінскай арміі выціснулі апалчэнцаў c блокпоста ў раёне камбікормавага завода", - сказана ў паведамленні.

На сённяшні дзень сепаратысты ў Славянску трымаюць будынак гарадскога ўпраўлення міліцыі, СБУ, гарсавет, бальніцы і гасцініцы.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінская армія пачала вызваленне Славянска.

Апошнія навіны